Стажыроўкі для маладых журналістаў

Праграма імя Графіні Марыён Дзёнхофф абвяшчае конкурс стыпендыяў для маладых журналістаў з краінаў СНД.

Па выніках конкурсу пяць журналістаў атрымаюць магчымасць цягам двух месяцаў працаваць рэдактарам-стажорам у адным з нямецкіх СМІ. Адначасова яны будуць выконваць функцыю замежнага карэспандэнта, які асвячае падзеі ў краіне для роднага выдання.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца фрылансеры і штатныя супрацоўнікі газетаў, тэле- і радыёкампаніяў, а таксама інтэрнэт-выданняў з краінаў СНД ва ўзросце 23-35 год.

Кандыдаты мусяць вольна валодаць нямецкай мовай.

Стыпендыя ў памеры 3 500 эўра выплочваецца аднаразова і кампенсуе выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ў Нямеччыне. Мяркуецца, што стыпендыяты пакрыюць частку коштаў самі.

Дадатковая інфармацыя на старонцы http://www.ijp.org/index.php?id=12&L=4.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 красавіка 2010 году.

RSS-падпіска
рэклама
сябры