10/03/2010
Дзе: Беларусь

Восем беларускіх ВНУ ў цяперашнюю ўступную кампанію адкрыюць набор на новыя спецыяльнасці.

10/03/2010
Дзе: ЗША
http://minsk.usembassy.gov/small_grants.html

Амбасада ЗША прымае заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных грамадзкіх арганізацыяў.

07/03/2010
Для каго: моладзь ва ўзросце 19-28 год
Дзе: Нямеччына
Калі: 4-18 ліпеня 2010
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя
Дэдлайн: 06/04/2010
www.boell.de/summerschool2010

Фундацыя Генрыха Бёля Нямецкай партыі зялёных запрашае да ўдзелу ў летняй школе беларускую моладзь. Тэрмін падачы: 6 красавіка 2010.

04/03/2010
Для каго: дзеці, моладзь
Дзе: Японія
Дэдлайн: 30/06/2010
www.goipeace.or.jp/english/activities/programs/1001.html

ЮНЭСКО і фонд міру ім. Гоя запрашае маладых людзей прыняць удзел у міжнародным конкурсе эсэ.

04/03/2010
Дзе: Латвія
Калі: 25-30 траўня 2010г.
Фінансавыя ўмовы: прыз 2000 еўра
Дэдлайн: 26/03/2010
www.2annas.lv/eng/movie_submission/how_to_submit_movie/

25–30 траўня ў Рызе (Латвія) адбудзецца міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў “2ANNAS 2010”.

04/03/2010
Для каго: студэнты
Дзе: Беларусь
Калі: 20-21 сакавіка 2010г.
Дэдлайн: 12/03/2010
http://zebest.info/

Моладзевыя грамадскія арганізацыі "Студэнцкая Рада" і "Задзіночанне беларускіх студэнтаў" запрашаюць студэнцкія ініцыятывы і арганізацыі, якія дзейнічаюць на ўзроўні ВНУ, горада альбо краіны, прыняць удзел у студэнцкай канферэнцыі "Поспех праз супрацоўніцтва".

03/03/2010
Дзе: Польшча
Калі: 4-17 ліпеня 2010г.
Фінансавыя ўмовы: удзел 75 еўра
Дэдлайн: 31/03/2010
www.villa.org.pl/e_p_letnia.php

Вышаградская летняя школа - гэта двухтыднёвая адукацыйная праграма, якая прадугледжвае сабой інтэрдысцыплінарнае навучанне моладзі з Беларусі, Вугоршчыны, Польшчы, Польшчы, Славакіі, Чэхіі і іншых краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

02/03/2010
Для каго: журналісты ва ўзросце 23-35 год
Дзе: Нямеччына
Калі: кастрычнік-лістапад 2010г.
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя 3500 еўра
Дэдлайн: 15/04/2010
www.ijp.org/index.php

Праграма імя Графіні Марыён Дзёнхофф абвяшчае конкурс стыпендыяў для маладых журналістаў з краінаў СНД.

02/03/2010
Дзе: Нямеччына
Дэдлайн: 01/04/2010
http://gerda-henkel-stiftung.de/

Нямецкі фонд Герда Хэнкель Стыфтунг (Gerda Henkel Stiftung) рэалізуе праграму па падтрымцы гісторыкаў у Беларусі, Украіне, Малдове й Расеі.

01/03/2010
Дзе: ЗША
Дэдлайн: 01/05/2010
www.csschange.org/content/about-cssc-award

Унівэрсытэт штату Масачусетс абвесціў конкурс на міжнародную намінацыю "Камунікацыя для ўстойлівага сацыяльнага разьвіцця".

1 2 ... 112
RSS-падпіска
рэклама
сябры