Хатняя Навіны Адукацыйныя навіны

07/09/2010
Дзе: Беларусь
Калі: 2010-2013
Фінансавыя ўмовы: навучанне бясплатнае
Дэдлайн: 25/09/2010
http://bk.baj.by/faq/faq2010.htm

Беларускі Калегіюм распачынае набор студэнтаў на наступны год і запрашае жадаючых пашырыць свае веды ў наступных галінах: журналістыка, найноўшая гісторыя, філязофія/літаратура, а таксама — адмысловы набор на спэцкурс па фатаграфіі.

25/08/2010
Дзе: Беларусь
Дэдлайн: 26/08/2010

Таварыства Беларускай Школы ды інфармацыйна-мэтадычны сайт “Nastaunik.info” запрашаюць настаўнікаў, мэтадыстаў, адукатараў, школьнікаў ды бацькоў на выставу-прэзэнтацыю дыска мэтадычных і дапаможных матэрыялаў «Гадуем беларусаў-2”, прымеркаваную да пачатку новага навучальнага году.

23/08/2010
Для каго: студэнты
Дзе: Летува
Калі: зімовы семестр 2010-2011
Дэдлайн: 12/09/2010
www.ehu.lt/studies/distance/programs/

Eўрапейскі Гуманітарны Універсітэт прапануе зарэгістравацца на курсы дыстанцыйнага навучання па наступных кірунках: дызайн, гісторыя, медыя і камунікацыі, паліталогія, права, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрыацыя, філасофія.

10/08/2010
Дзе: Беларусь

6 жніўня завяршылася залічэнне на ўсе формы навучання ў ВНУ другога патоку, і ў галоўным адукацыйным ведамстве нашай краіны ўжо аналізуюць першыя вынікі прыёмнай кампаніі 2010 года. На дзённую бюджэтную форму навучання ў беларускія ВНУ залічаны сёлета 25 тысяч 875 чалавек, а прэтэндавалі на "бюджэт" 52 тысячы чалавек, такім чынам сярэдні конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання склаў увогуле па краіне прыкладна 2 чалавекі на месца (летась 2,3 чалавекі). На скарочаны тэрмін навучання конкурс быў 1,8 прэтэндэнта на месца (у 2009 годзе — 1,6 чалавека).

23/07/2010
Дзе: Беларусь

Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

06/06/2010
Дзе: Нямеччына
Калі: 24 чэрвеня
www.mba-cee.com/

Кіраўніцтва універсітэта запрашае ўсіх жадаючых наведаць 24 чэрвеня  заняткі і паглядзець, як на справе адбываецца навучанне. Таксама ёсць магчымасць паўдзельнічаць на лекцыі вядучых спецыялістаў па тэме “Эканоміка і яе структура”.

26/05/2010

Адна — у Мінску, другая — у Магілёве.

16/04/2010
Для каго: студэнты са ступенню бакалаўра/магістра
Дзе: Польшча
Калі: 2011-2013
Дэдлайн: 05/07/2010
www.inp.uw.edu.pl/mdsie/dip.html

Інстытут  Паліталогіі Варшаўскага універсітэту прапануе навучанне па спецыяльнасці паліталогія з магчымасцю атрымання ступені магістра.

05/04/2010
Для каго: абітурыенты
Дзе: Беларусь

Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, пастановай Міністэрства адукацыі зацверджаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2010 годзе.

03/04/2010
Для каго: студэнты, абітурыенты
Дзе: Нямеччына
Калі: 23-24 красавіка
www.studyworld2010.com/index.php

23-24 красавіка ў Берліне адбудзецца Міжнародны адукацыйны кірмаш StudyWorld.

1 2 ... 62
хутка дэдлайн
RSS-падпіска
рэклама
сябры