Конкурс стыпендый «Менеджэры культуры з Сярэдняй і Усходняй Еўропы» - 20010/11
21/12/2009
Для каго: менеджэры культуры
Дзе: Нямеччына
Калі: 2010-2011
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя 1000 еўра штомесяц
Дэдлайн: 14/03/2010
www.moe-kulturmanager.de/
Стыпендыяты працуюць у розных гарадах Германіі (за выключэннем Берліна) у гасцявых установах і прадстаўляюць праз інавацыйныя праекты маладую мастацкую і культурную сцэну сваёй краіны ў Германіі.
Абавязковай часткай праграмы з’яўляюцца курсы павышэння кваліфікацыі па такіх тэмах, як праектнае планаванне, пошук і прыцягненне фінансавых рэсурсаў, праца з прэсай і рэклама, а таксама вядзенне перамоў.
Профіль кандыдатаў:
- вопыт праектнай альбо прафесійнай дзейнасці ў галіне менеджменту ў сферы культуры;
- асноўнае месца пражывання ў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе;
- кантакты з маладой мастацкай і культурнай сцэнай сваёй краіны;
- добрае валоданне нямецкай мовай;
- вышэйшая адукацыя;
- выдатная працаздольнасць і самастойнасць.
Фонд Robert Bosch Stiftung прадстаўляе:
- штомесячную стыпендыю ў памеры 1 000 еўра;
- аплату праезду да Германіі і да месцаў правядзення курсаў павышэння кваліфікацыі;
- страхаванне ад хваробы, няшчасных выпадкаў і адказнасці;
- іншыя выплаты падчас стыпендыі і для вяртання ў прафесійную дзейнасць на радзіме;
- уступны семінар у кастрычніку 2010 года, рэгулярныя курсы павышэння кваліфікацыі;
- наладжванне сувязей з іншымі праграмамі Фонда Robert Bosch Stiftung і іншымі фактарамі знешняй палітыкі Германіі ў галіне культуры і адукацыі.
Падрабязная інфармацыя па-беларуску тут http://www.moe-kulturmanager.de/fileadmin/Material/Bildmaterial/Programm/by_ausschreibung2010.pdf
Падаць анлайн-заяўку на нямецкай мове можна да 14 сакавіка 2010 года выключна праз сайт www.moe-kulturmanager.de.
Стыпендыі New Europe College на 2011-12 навучальны год
Стыпендыі Leibniz Graduate School for Cultures of Knowledge in Central European Transnational Contexts
Доктарскія і постдоктарскія стыпендыі ў Нямеччыне
Беларускія ВНУ і ПРААН абвяшчаюць чарговы конкурс стыпэндыяў Фонду Марыі Шарапавай