22/02/2010
Для каго: журналісты
Дзе: Вялікая Брытанія
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя
Дэдлайн: 17/03/2010
www.wincott.co.uk/eej.htm
Праграма прадугледжвае адзін месяц навучання ў Оксфардскім Універсытэце, а таксама наведванне такіх медыяў, як Financial Times, Thomson Reuters ці BBC.
Звычайна ў праекце ўдзельнічае два журналіста ў год. Запрашаюцца журналісты, якія спецыялізуюцца ў галіне эканомікі і бізнэсу.
У 2010-2011 годзе Стыпендыя Wincott (Wincott Fellowship) чакае аднаго журналіста з Расеі і аднаго з Украіны, Малдовы, Азербайджана або Беларусі.
Патрабаванні да кандыдатаў: мінімум 5 гадоў журналісцкага досьведу, добрае веданне (пісьмова і вусна) англійскай мовы.
Кошты навучання і дарогі пакрывае праграма. Стыпендыяты таксама атрымаюць стыпендыю на жыццё і харчаванне.
Больш падрабязная інфармацыя – на старонках http://www.wincott.co.uk/eej.htm і
http://reutersinstitute.politics.ox.ac.uk/fellowships/types.html.
Апошні тэрмін падачы заявак – 17 сакавіка.
Стыпендыі New Europe College на 2011-12 навучальны год
Стыпендыі Leibniz Graduate School for Cultures of Knowledge in Central European Transnational Contexts
Доктарскія і постдоктарскія стыпендыі ў Нямеччыне
Беларускія ВНУ і ПРААН абвяшчаюць чарговы конкурс стыпэндыяў Фонду Марыі Шарапавай