|
|
||
|
НАВІНЫ ДАВЕДНІК ПАРАДЫ ПОШУК ПАДПІСКА КАНТАКТ |
Што такое TOEFL
2005-03-23 Толькі ня трэба блытаць гэты тэст з праграмамі навучаньня англельскай кшталту курсу Ілоны Давыдава . Тэст патрэбна прайсьці дзеля таго, каб выявіць ваш узровень валоданьня ангельскай і прадставіць яго ў пунктах. У сярэднім патрабаваньні амэрыканскіх унівэрсытэтаў складаюць 550 пунктах, ангельскіх – 600. Такі ўзровень сьведчыць аб тым, што вы ня толькі разумееце, што вам гавораць, але й пасьпяхова пішаце, не парушаючы асноўныя граматычныя правілы, а таксама разважаеце па- ангельску. Толькі вось у чым праблема: тэст платны (100 даляраў ЗША), а ягоныя вынікі сапраўдныя на двухгадовы тэрмін. Калі тэрмін пройдзе, тэст трэба будзе здаваць па-новаму! Таму вы павінны добра ўсьведамляць, навошта вам вынікі тэсту і калі вы іх будзеце выкарыстоўваць. Вынікі тэсту абавязковыя, калі вы захочаце навучацца ў любым з паўтысячы каледжаў і ўнівэрсытэтаў ЗША, Канады і ішных ангельскамоўных краінаў. Больш таго, удалае напісаньне тэсту спатрэбіцца, калі вырашыце працаваць у гэтых краінах (ліцэнзіі выдаюцца толькі ў адпаведнасьці з вынікамі тэсту). У лютым 1998 году мноства краінаў сьвету замяніла традыцыйны TOEFL, які выконваўся пісьмова, на кампутарны варыянт, які мае шэраг істотных перавагаў. Цяпер тэст будзе праводзіцца больш чым у 300 цэнтрах па ўсім сьвеце. Віртуальнаму TOEFLу ўласьцівы зручны графік сдачы, камфартабельнасьць пры выкананьні, паменшаная колькасьць пытаньняў, чым у фармаце paper-based, і прыстасаванасьць іх пад “Ваш узровень”. А таксама магчымасьць убачыць вынік на маніторы адразу пасьля выкананьня тэсту. Тэст можна будзе атрымаць напрацягу 14 дзён пасьля здачы, а яшчэ выбраць да 4 адрэсатаў, якім вы накіруеце вынік сдачы TOEFL. Шкала адзнак Ня так даўно прынялі новую шкалу адзнак, распарацаваную спэцыяльна для кампутарнага варыянту TOEFL. Максымальная адзнака – 300 пунктаў. Кожная з трох частак ацэньваецца ад 0 да 30 п.: Listening (0-30), Structure/Writing (0-30) і Reading (0-30). Такім чынам, вы атрымоўваеце 4 адзнакі: 3 – за кожную з сэкцыяў і адну за агульны вынік, які вылічваецца наступным шляхам: адзнакі складаюцца, памнажаюцца на 10, а потым падзяляюцца на 3. Трыццаціхвіліннае эссэ ацэньваецца ад 0 да 6 пунктаў, а потым атрыманы вынік дадаецца да выніку Structure/Writing. Як здаць іспыт, калі ня ведаеце кампутару?
Карысныя спасылкі
|
навіна тыдня
хутка дэдлайн
12/09/2010
рэклама
|
|
|
||






